Беларус учыніў страляніну ў офісе агенцтва Thomson Reuters, якое размешчана ў польскім горадзе Гдыня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Пра гэта паведаміла мясцовая радыёстанцыя RMF FM увечары ў аўторак.
Нападнік быў узброены пісталетам і даўгаствольнай зброяй. Страляніна адбылася ў адной з залаў будынка. Мужчына спрабаваў пацэліць у свайго калегу.
Вядома, што ён паспеў зрабіць два стрэлы, спалоханыя наведвальнікі офіса сталі ў паніцы разбягацца. Адзін з супрацоўнікаў накінуўся на стралка і нанёс яму некалькі ўдараў.
Мужчыну затрымалі і перадалі паліцэйскім. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Мясцовая паліцыя паведаміла, што нападнік - з Беларусі, яму 30 гадоў, у агенцтве ён займаўся ўводам дадзеных, сярод калегаў лічыўся замкнёным і негаваркім.
sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://sputnik.by/incidents/20171115/1031950435/belorus-ustroil-strelbu-v-ofise-agentstva-reuters-v-polskoj-gdyne.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne