Днямі, у Сусветны дзень лагапедаў, сваё прафесійнае свята адзначала і настаўніца-дэфектолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ясляў-сада №2 г. п. Лоева Святлана Кушнер. Яна вучыць малых правільна вымаўляць гукі ўжо больш за дзесяць гадоў.
«Галоўнае ў нашай рабоце — любоў да дзяцей, збліжэнне з імі ў эмацыянальным плане, — расказвае Святлана. — Перш чым прыступіць да размовы з дзіцем, я імкнуся з ім пасябраваць, даць зразумець, што мне можна давяраць. Заняткі стараюся праводзіць цікава, у форме гульні, выкарыстоўваю новыя методыкі, распрацоўваю свае». Карэспандэнт «Лоеўскага краю» даведаўся, што лагапед выпрабоўвала свае навыкі і дома — на дачцэ. Адна з любімых чыстагаворак — «Ехаў Грэка цераз раку...», якая дапамагае ўпэўнена вымаўляць літару «р».
А бацькам дашкольнікаў, якія не ўсе гукі вымаўляюць чыста, яна дае такую параду: «Самае простае і самае важнае, што могуць рабіць блізкія, — гэта размаўляць са сваімі малымі, абмяркоўваць з імі не толькі меню дзіцячага садка, але і падзеі, з'явы навакольнага свету і ўражанні ад іх. Таксама ім варта выпраўляць граматычныя памылкі, а не замілоўвацца імі, самім паказваць узор для фарміравання правільнай гаворкі дзіцяці».
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:%D0%B0n%D1%96s%D0%BEv%D1%96%D1%81h@zv%D1%96%D0%B0zd%D0%B0.b%D1%83
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/lagaped
[6] https://zviazda.by/be/tags/defektolag
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzeci