Выпускнікі таленавітага педагога Аляксандры Вашчынчук зараз танцуюць у заслужаным калектыве «Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і шмат дзе яшчэ.
Сама ж Аляксандра жыве і працуе ў Маларыце. Туды яна пераехала пасля Пінскага вучылішча мастацтваў. «Маларыту я выбрала сама, — расказала харэограф газеце «Голас часу». — Мне прапаноўвалі застацца працаваць у вучылішчы, у харэаграфічнай школе. Аднак незадоўга да размеркавання я пабывала ўпершыню ў Маларыце. Горад мне вельмі спадабаўся сваёй прыгажосцю і цішынёй. Я зразумела, што хачу працаваць менавіта тут. Усе былі вельмі здзіўлены майму выбару».
За пяць гадоў харэограф выхавала маладых танцораў, якія атрымалі больш за 20 дыпломаў пераможцаў і лаўрэатаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:%D0%B0n%D1%96s%D0%BEv%D1%96%D1%81h@zv%D1%96%D0%B0zd%D0%B0.b%D1%83
[4] https://zviazda.by/be/tags/tanec
[5] https://zviazda.by/be/tags/ansambl-tanca
[6] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[7] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-vashchynchuk