Летам бягучага года ў аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці працавалі 27 студэнцкіх педагагічных атрадаў ("Ветразь", "Данка", "Ліра", "Ніка", "Фэст" і іншыя). Акрамя таго чатыры будаўнічых атрада аказвалі дапамогу ў правядзенні касметычнага рамонту ў інтэрнатах і вучэбных карпусах універсітэта.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшы студэнцкі педагагічны атрад па выніках трэцяга працоўнага семестра 2017 года, лепшых байцоў і камісараў студэнцкіх атрадаў БДПУ. Узнагароджваць пераможцаў будуць рэктар БДПУ Аляксандр Жук і першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч.
Таксама ўдзельнікаў злёту чакае святочны канцэрт з удзелам беларускага спевака, тэле- і радыёвядучага Георгія Калдуна.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/studenckiya-atrady