Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 лістапада склалі 7,395 млрд у эквіваленце. Пра гэта паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
Толькі за кастрычнік сёлета золатавалютныя рэзервы выраслі на 128,6 млн долараў (на 1,8%) пасля росту ў верасні 2017 года на 273,1 млн долараў (3,9%). За студзень — кастрычнік прырост рэзерваў склаў 2 млрд 468,1 млн долараў (50%). Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, уключаючы сродкі чарговага траншу крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця, экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.
У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 751 млн долараў (на 18%) — да 4 млрд 927,2 млн долараў (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy