Гэты фотаздымачак на конкурс даслала бабуля дзяўчынкі. «Мая ўнучка Велясніцкая Варвара жыве ў Лунінцы Брэсцкай вобласці. Ёй 6 гадоў. Варвара вельмі добрая і ласкавая дзяўчынка, любіць спяваць і танцаваць. Чытае на памяць беларускія вершы. А яшчэ любіць адпачываць у мяне на вёсцы Востраў разам з сястрычкай Ксеніяй».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0