Самая высокая прэзентацыя адзінага нумару выкліку экстранных службаў 112 у Беларусі знаходзіцца ў Жодзіне.
Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях і ТЭЦ выбралі магутны і эфектыўны спосаб перадачы жыхарам горада і нанеслі тэкст «МНС 112» на трубе вышынёй 125 метраў.
Ратавальнікі нагадалі, што на тэрыторыі Беларусі з чэрвеня 2013 года дзейнічае дадатковы нумар адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы — 112. Пазваніўшы па ім, можна паведаміць пра любое надзвычайнае здарэнне — гарантаваную дапамогу акажуць ва ўсіх экстрэмальных сітуацыях.
Нагадаем таксама, што па ініцыятыве ратавальнікаў у шэрагу гарадоў на фасадах будынкаў цягам апошняга часу з'явіліся графіці супрацьпажарнай тэматыкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne