Прапаршчык унутранай службы Ілья Лукавец, работнік пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС з Наваполацка, атрымаў узнагароду ў адной з намінацый на чэмпіянаце Расіі па бодзібілдзінгу і фітнесе ў Астрахані.
У спаборніцтвах удзельнічала каля 500 спартсменаў з розных рэгіёнаў суседняй краіны, а таксама прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Ірана. Медалі разыгралі больш чым у 50 намінацыях.
У самай прэстыжнай — сярод мужчын-бодзібілдараў у вагавой катэгорыі звыш 100 кілаграмаў — перамогу святкаваў Ілья Лукавец. Ён стаў найлепшым і ў абсалютнай вагавой катэгорыі.
Ілья Лукавец — адзін з найлепшых беларускіх спартсменаў. Каля тыдня таму ён стаў абсалютным пераможцам у катэгорыі «бодзібілдзінг» на адкрытым Кубку Беларусі па бодзібілдзінгу і фітнесе ў Магілёве. У скарбонцы атлета — узнагароды віцэ-чэмпіёна Расіі, абсалютнага пераможцы Масквы і трэцяе месца.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilya-lukavec
[6] https://zviazda.by/be/tags/bodzibildyng
[7] https://zviazda.by/be/tags/mns