Урачыстая цырымонія запальвання агню ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў адбылася ў старажытнай Алімпіі (Грэцыя).
Традыцыйна яна прайшла ў храме багіні Геры, першым факеланосцам стаў біятланіст і лыжнік Апосталас Ангеліс. Другі факеланосец — былы паўднёвакарэйскі футбаліст і паўабаронца англійскага «Манчэстэр Юнайтэд» Пак Чжы Сун.
На працягу тыдня факел з алімпійскім агнём будзе дастаўляцца ў розныя гарады Грэцыі. 31 кастрычніка ў Афінах адбудзецца цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2018 у Пхёнчхане.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/grecyya