Працяглае хаджэнне ў хадунках можа прывесці да парушэння развіцця сухажылляў і звязак ступні. Ножкі падварочваюцца, дзіця становіцца на бакавую частку ступні і нагрузка размяркоўваецца нераўнамерна.
— Няправільна развіваюцца і мышцы галёнкі і сцягна, што можа прывесці да дэфармацыі ножак «іксом» або «колам», — тлумачыць загадчыца 1-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Галіна ЦІЖ. — Частае знаходжанне дзіцяці ў такой канструкцыі можа змяніць і паходку — яна стане спружыністай або з апорай на наскі. Хадункі нефізіялагічныя, бо прымушаюць стаяць і хадзіць раней, чым трэба. Дзіця павінна прайсці ўсе стадыі ад поўзання да спробаў самастойна хадзіць. Хадункі асабліва проціпаказаны малым з тонусам мышцаў...
Для мамы хадункі — рэч выгадная, бо на нейкі час можна пакідаць дзіця без пільнай увагі і быць упэўненай, што яно не ўпадзе. Для дзіцяці гэта шкодна, бо затарможваюцца натуральныя працэсы станаўлення нервовай сістэмы. Адсутнічае стан бяспекі і раўнавагі, дзіця знаходзіцца ў зафіксаваным стане і не можа па ўласным жаданні ўстаць або сесці. Таксама гэта можа прывесці і да няправільнага развіцця вестыбулярнага апарату. Працяглае знаходжанне ў хадунках можа траўмаваць і палавыя органы: з-за слабых мышцаў дзіця вымушана працягла абапірацца і перыядычна правісаць, пераціскаючы сасуды прамежнасці. Аднак ёсць выключэнні. Хадункі могуць выкарыстоўвацца пры такіх захворваннях, як дзіцячы цэрэбральны параліч, слабасць мышцаў, калі будзе карысная любога кшталту стымуляцыя.
Святлана Барысенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[7] https://zviazda.by/be/tags/hadunki
[8] https://zviazda.by/be/tags/stupnya
[9] https://zviazda.by/be/tags/suhazhylli