У Мінску затрымалі вытворцe парнаграфіі, якая прадавалася ў Еўропу, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
"У гэтай студыі падчас фотасесій ён ажыццяўляў фота- і відэазапісы парнаграфічнага характару з асобамі мужчынскага полу. Займаўся падобнай дзейнасцю з лютага 2016 г. па кастрычнік 2017 года", - праінфармавалі ў ГУУС.
"Устаноўлена, што адзнятыя парнаграфічныя матэрыялы мужчына перасылаў за мяжу для распаўсюджвання на сайтах, за што атрымліваў грашовыя пераводы", - працягнулі ў сталічнай міліцыі.
Затрыманым аказаўся 32-гадовы ўраджэнец Бабруйска. Падчас агляду яго кватэры аператыўнікамі былі выяўленыя і канфіскаваныя фотаапараты з аб'ектывамі са здымкамі парнаграфічнага характару асоб мужчынскага полу, фалаімітатары, назапашвальныя SD-карты і абсталявання для фота- і відэаздымкі.
У цяперашні час у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 343 КК Рэспублікі Беларусь ("Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару").
За выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў, падсумавалі ў ГУУС.
interfax.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.interfax.by/news/belarus/1232237
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama