Мерапрыемства прымеркаванае да 96-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Месца правядзення — Студэнцкая вёска (вуліца Чурлёніса, 7), інтэрнат №4. Пачатак у 17 гадзін.
У гэты дзень запланаваны шэраг тэатралізаваных акцый і паказальных выступленняў студэнтаў-замежнікаў, якія навучаюцца ва ўніверсітэце. Асноўныя дзеянні пройдуць на сцэне актавай залы ў фармаце святочнага канцэрта. Студэнты з Беларусі, Азербайджана, Таджыкістана, Туркменістана, Афганістана, Казахстана, Кітая, Эквадора, Расіі і Нігерыі падрыхтуюць музычную праграму з 15 нумароў з аўтэнтычнымі песнямі і нацыянальнымі танцамі, а таксама вершамі на роднай мове. Акрамя таго, рыхтуюцца прэзентацыі з запамінальнымі фактамі і легендамі краін, з якіх прыехалі маладыя людзі на навучанне ў БДУ. Таксама студэнты падзеляцца гісторыяй нацыянальнага касцюма, музычных інструментаў і кулінарнымі сакрэтамі святочных страў роднага краю.
Кульмінацыяй свята стане вялізны торт са свечкамі, які вынесуць на сцэну ў поўнай цемры.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, Студэнцкі гарадок і Савет зямляцтваў БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nacyyanalnyh-kultur
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu