XIV Міжнародная спецыялізаваная выстава-форум "Будэкспа. Будуем дом" пройдзе ў Мінску 24-27 кастрычніка, паведамілі ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа".
"Будэкспа. Будуем дом" - спецыялізаваны выставачны форум па індывідуальным жыллёвым будаўніцтве і ўзвядзенні малапавярховых аб'ектаў рознага прызначэння. Адначасова з дакладамі і майстар-класамі ў выставачным комплексе па прасп. Пераможцаў, 20/2 будзе дэманстравацца экспазіцыя матэрыялаў і тэхналогій для загараднага будаўніцтва.
Будзе арганізаваны другі практычны форум "Тыдзень малапавярховага будаўніцтва", падчас якога пройдуць міжнародныя семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, прэзентацыі і іншыя мерапрыемствы. Форум збярэ вядучых гульцоў рынка індывідуальнага жылля і аб'ектаў малапавярховага будаўніцтва, а таксама індывідуальных забудоўшчыкаў, інвестараў, прадпрымальнікаў, праектныя і інжынірынгавыя арганізацыі, якія спецыялізуюцца на развіцці гэтага сегмента будаўнічага рынку. У абмеркаваннях будуць прымаць удзел кіраўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства лясной гаспадаркі, Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці, міжнародныя эксперты.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0