Агульнагарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў сталіцы 24 кастрычніка.
Даведацца пра вакансіі можна будзе ў аўторак з 10.00 да 13.00 гадзін у Палацы культуры чыгуначнікаў (вуліца Чкалава, 7). У праграме — кансультацыі па пытаннях заканадаўства аб занятасці насельніцтва, стратэгіі пошуку работы. Будуць арганізаваны секцыі па прафарыентацыі і навучанні беспрацоўных, прадпрымальніцкай дзейнасці і працаўладкаванні інвалідаў.
Агульнагарадскія кірмашы вакансій у Мінску праходзяць двойчы на год — восенню і вясной. Мінулым разам мерапрыемства наведала больш за пяць тысяч чалавек. Удзельнічала 90 прадпрыемстваў, якія прадставілі каля 2,5 тысячы вакансій у розных сферах — будаўніцтве, гандлі, прамысловасці, адукацыі, ахове здароўя.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubnеuskауа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya