24-гадовая мадэль з Расіі Хрысціна Кучма незвычайным спосабам адпомсціла свайму бойфрэнду, багатаму фінансісту Гаю Джэнтыле, які адмовіўся даць ёй вялікую грашовую суму. Яна ўтапіла ў басейне яго аўтамабіль Mеrсеdеs S400, перадае Thе Tеlеgrарh.
Інцыдэнт адбыўся ў асабняку банкіра. Дзяўчына паведаміла Гаю, што цяжарная. Банкір пагадзіўся клапаціцца аб агульным дзіцяці, але тут жа высветлілася, што гаворка ішла не пра малое. «Я цяжарная зусім не дзіцем. Я выношваю думку», — заявіла мадэль, пасля чаго папрасіла ў бойфрэнда 50 тысяч долараў на стварэнне ўласнага бізнесу. Мужчына адмовіўся, пакрыўджаная мадэль плюхнула яму ў твар кубак гарбаты і выйшла.
Неўзабаве банкір атрымаў паведамленне з абяцаннем «сюрпрызу» на заднім двары асабняка, выйшаў і знайшоў сваю машыну ў вадзе. Джэнтыле расказаў, што ў першы момант ён спалохаўся, што дзяўчына можа быць унутры, і нават не падумаў пра аўтамабіль. Аднак потым ён зразумеў, што яе там няма, раз'юшыўся і напісаў заяву ў паліцыю. «Я сапраўды кахаў яе і збіраўся з ёй ажаніцца, але яна зайшла занадта далёка, — пракаментаваў Гай. — Яна кінула маю машыну, а я кінуў яе». На пад'ём аўтамабіля з вады спатрэбілася каля чатырох гадзін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/pomsta
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuryozy