Беларускі лідар прыгадаў, што з Сяргеем Нарышкіным яны нямала працавалі над стварэннем і ўмацаваннем Саюзнай дзяржавы. Асабліва калі той займаў пасаду старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
— Вы з'яўляецеся заўзятым прыхільнікам гэтай формы існавання нашых брацкіх дзяржаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я гэта вельмі цаню. І самае галоўнае — наколькі дэпутаты вашы, якія прыязджалі на саміты, былі адданыя гэтай ідэі. Для мяне гэта вельмі важна.
Цяпер Сяргей Нарышкін узначальвае іншую структуру.
— Вельмі важную, хаваць тут няма чаго, — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы ў самым шчыльным кантакце працуем. Я інфармаваны пастаянна па ўсіх гэтых пытаннях. Я таксама вам удзячны за супрацоўніцтва нашых разведслужбаў па абароне нашых інтарэсаў. Мы абараняем інтарэсы нашых дзяржаў і нашых народаў — як і ўсе спецыяльныя службы ў любой дзяржаве.
Так ці інакш, адзначыў Прэзідэнт, ёсць пэўныя пытанні — пытанні каардынацыі, узгаднення нейкіх кірункаў работы па абароне інтарэсаў абедзвюх дзяржаў.
— Сёння ў нас ёсць магчымасць абмеркаваць гэтыя праблемы, — канстатаваў Прэзідэнт.
Надзея ЮШКЕВІЧ
У тэму
Сяргей Нарышкін, дырэктар Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі, па выніках сустрэчы звярнуў увагу, што яў гэты ж самы дзень у Мінску праходзіла сумеснае пасяджэнне калегій КДБ Беларусі і Службы знешняй разведкі Расіі. Гэта, адзначыў ён, унікальны фармат узаемадзеяння спецслужбаў дзвюх дзяржаў. Такога органа ў Расіі няма ні з адной іншай краінай, запэўніў Сяргей Нарышкін.
— І Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін падтрымліваюць самае цеснае супрацоўніцтва дзвюх спецслужбаў і зразумела, чаму, — падкрэсліў дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі. — Перад нашымі дзвюма краінамі агульныя пагрозы: міжнародны тэрарызм, кіберзлачыннасць, інфармацыйныя пагрозы, неправавы санкцыйны рэжым. Пераадольваць гэта разам лягчэй.
Гаворачы пра знешнія ўмовы вакол Саюзнай дзяржавы, Сяргей Нарышкін адзначыў, што абстаноўка «вельмі цікавая і дынамічная»:
— Сітуацыя не вельмі простая. Гэта абавязвае нас яшчэ больш шчыльна працаваць разам, дабівацца тых мэт, якія стаяць перад нашымі краінамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-naryshkin