Валютныя рэзервы Кітая ў верасні павялічыліся ў параўнанні са жніўнем на 17 млрд. долараў і склалі 3 трлн 108,5 млрд, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Рост валютных рэзерваў краіны захоўваецца, як сведчаць апошнія дадзеныя Народнага банка Кітая, восьмы месяц запар - гэта самы працяглы перыяд росту з чэрвеня 2014 года. У Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю назвалі закладам росту рэзерваў, які аднавіўся пасля дасягнення ніжняй кропкі ў студзені 2017 года, стабільнасць эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне. У першыя тры кварталы года тэмпы росту эканомікі знаходзіліся ў межах нормы, а плацежны баланс - у цэлым у раўнавазе, адзначылі ў ведамстве.
Усяго з пачатку 2017 года валютныя рэзервы выраслі на $98 млрд -- на 3,3 працэнта. Для параўнання, у студзені-верасні 2016 года адзначалася іх скарачэнне на $164 млрд.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya