Адкрыццё першага швачнага каворкінгу «На ўсю катушку» адбылося ў Мінску. Гэты праект стаў магчымы з дапамогай людзей, якія фінансава падтрымалі ідэю стварэння «грамадскай майстэрні» — працоўнай прасторы для кройкі, шыцця і рукадзелля з усім неабходным абсталяваннем і інструментамі. Тут можна прайсці і бясплатныя курсы кройкі і шыцця, майстар-класы. На адкрыцці ўсе жадаючыя прайшлі майстар-клас па вытворчасці тэкстыльных цюльпанаў. Некаторыя ўдзельнікі першы раз у жыцці паспрабавалі шыць.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/shyc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kavorking
[5] https://zviazda.by/be/tags/asnovy-kroyki-i-shyccya
[6] https://zviazda.by/be/tags/shyccyo