Тры кітаянкі сутыкнуліся з цяжкасцямі на пашпартным кантролі з-за знешнасці, якую яны змянілі праз пластычныя аперацыі, паведамляе The Daіly Mіrror.
Жанчыны адправіліся ў Паўднёвую Карэю падчас кітайскага свята восеньскага Залатога тыдня. Яны зрабілі пластычныя аперацыі і сабраліся дадому, аднак іх спынілі ў аэрапорце на пашпартным кантролі. З-за змен з прычыны аперацый, бінтоў і ацёкаў твары жанчын страцілі падабенства з фатаграфіямі ў дакументах, якія яны прад'яўлялі. Выданне не ўдакладняе, ці атрымалася ў іх вярнуцца ў Кітай. Здымак, на якім тры забінтаваныя турысткі сядзяць у аэрапорце з дакументамі ў руках і чакаюць рашэння іміграцыйнай службы, набыў вірусную папулярнасць у кітайскіх сацыяльных сетках.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [5]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:hvir@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen