На працягу ўсяго кастрычніка ў ВНУ будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей і Дню маці. Усяго запланавана 17 тэматычных выстаў, інтэрактыўных гульняў і іншых падзей, у якіх будуць задзейнічаны ўсе факультэты і інтэрнаты БДУ : "Дом без адзіноты", акцыя "Сувязь пакаленняў", праграмы "Дзякуй за дзяцей", "Не забудзь павіншаваць", "Званок маме" і іншыя.
Таксама ў кастрычніку запланаваны круглы стол "Гендарная роўнасць у фарміраванні гарманічна развітой асобы". У абмеркаванні возьмуць удзел выкладчыкі БДУ і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Сям'я і Чарнобыль".
Для сямейных пар 26 кастрычніка арганізуецца інтэрактыўная гульня "Маладая сям'я: тэрыторыя канфлікту" (інтэрнат №3, вул. Курчатава, 6). Пачатак у 20.00. Ім будуць прапаноўвацца мадэлі той ці іншай сітуацыі. Задача маладой сям'і — знайсці бесканфліктны выхад з няпростага становішча.
Таксама студэнтаў запрашаюць наведаць выставу "Псіхалагічная служба пра сям’ю" і прайсці экспрэс-дыягностыку "А ты гатовы да сямейнага жыцця?"
Акрамя таго з 1 па 27 кастрычніка ў БДУ праходзіць віртуальная фотавыстава "Сямейны ачаг". Усе ахвотныя могуць даслаць падпісаныя фатаграфіі, якія адлюстроўваюць атмасферу гармоніі ў сям'і, па адрасе vk.com/bsu_ps [1]. Пераможцы будуць вызначацца з дапамогай анлайн-галасавання.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://vk.com/bsu_ps
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pazhylyh-lyudzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci