Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з латвійскай дэлегацыяй на чале з намеснікам старшыні (віцэ-спікерам) Сейма Латвійскай Рэспублікі Гундарсам Даўдзэ.
— Ёсць шмат цікавых праграм, якія можна рэалізаваць, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Зараз мы актыўна ўключыліся ў работу па глабальным кітайскім праекце «Адзін пояс — адзін шлях»... Цалкам магчыма, што гэта можна рэалізаваць з удзелам Латвіі.
Ён таксама заўважыў, што для дзвюх дзяржаў надзвычай актуальнае інвестыцыйнае супрацоўніцтва. «Што датычыцца інвестыцый і сумесных кампаній, то тут яшчэ вельмі шмат працы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
На сустрэчы з гэтай жа латвійскай дэлегацыяй намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што міжпарламенцкія адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй выходзяць на абсалютна новы віток. «Сітуацыя, якая склалася ў нашых двухбаковых адносінах, — гэта 52 пагадненні і розныя дагаворы, гэта тавараабарот, які па выніках 2016 года перавысіў 260 мільёнаў долараў і ўжо за 7 месяцаў склаў практычна 70 мільёнаў долараў, гэта інвестыцыі — амаль 99 мільёнаў долараў за мінулы год, — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. — Разам з тым, мы выдатна ведаем, што калі браць 2014 і 2015 гады, то тавараабарот пакуль не дасягнуў той планкі, якую мы маглі б рэалізаваць».
Асноўнымі аспектамі, якія абмеркавалі бакі, сталі будучы чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі і Латвіі ў 2021 годзе, узаемны турызм, якасць аўтамабільных дарог, а таксама ўмовы вядзення бізнесу. «Мы дамовіліся сёння аб сумесным пасяджэнні нашых камісій, на якім будуць разгледжаны канкрэтныя пытанні і будуць прапаноўвацца рашэнні», — дадала Мар'яна Шчоткіна.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/transpart
[4] mailto:lukashevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/lagistyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/latviya