Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з нагоды святкавання Дня абвяшчэння КНР, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай дасягнулі якаснага прарыву на двухбаковым узроўні і працягваюць актыўна нарошчваць узаемадзеянне па ўсіх кірунках, каардынаваць намаганні пры вырашэнні важных задач рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, у тым ліку пры рэалізацыі стратэгічнай канцэпцыі «Адзін пояс і адзін шлях».
«Раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з КНР з'яўляецца нязменным знешнепалітычным прыярытэтам беларускай дзяржавы», — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаць Беларусь з дзяржаўным візітам у 2018 годзе, выказаўшы ўпэўненасць, што гэтая падзея надасць новы магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpin