Педагагічным работнікам
Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка.
У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог.
Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фарміруеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.
Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца — укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога. Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны фундамент нашай краіны.
Перакананы, вашы энтузіязм, бязмежная цярплівасць і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць дастойным прыкладам для падрастаючага пакалення.
Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і зацікаўленых вучняў!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nastaunika