Ён пакінуў 123 кватэры ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна без гарачай вады.
Па інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, адбылася ўспышка ўнутры катла на прыродным газе, які знаходзіцца ў памяшканні кацельні (усяго тут чатыры катлы). Аператар не пацярпеў. Без гарачай вады засталіся 123 кватэры, 386 чалавек. Водазабеспячэнне было адноўлена ад рэзервовага катла. Прычына здарэння высвятляецца. У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі пашкоджана шкленне кацельні і абмуроўка катла.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-vada
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni