Ідэя стварыць такую пляцоўку ў горадзе належыць Наталлі Фёдаравай, першаму намесніку старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.
Ажыццявіць яе ўзяўся Руслан Асадулаеў — вопытны менеджар, дырэктар сеткі грамадскага харчавання ў мінулым, а зараз — дырэктар баранавіцкага бізнес-інкубатара. Як паведамляе газета «Наш край», гарвыканкам перадаў бізнес-інкубатару памяшканні на вуліцы Піянерскай, у якіх размяшчаюцца рэзідэнты. Пачаткоўцы прадпрымальнікі могуць атрымаць на льготных умовах сучасныя мэбляваныя офісы ў арэнду.
Зараз у інкубатары працуюць 17 рэзідэнтаў. Увогуле ў сферы прадпрымальніцтва Баранавічаў за восем месяцаў было створана 1 618 новых працоўных месцаў, 708 чалавек за гэты час працаўладкаваны ў якасці наёмных работнікаў да індывідуальных прадпрымальнікаў.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/biznes-inkubatar
[6] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[7] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne