Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Польшчы на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў адбыліся сёння ў Мінску. Бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж краінамі, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў палітычнага, эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, узаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый, маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы", - расказалі ў міністэрстве.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення Еўропы МЗС Яўген Вараб'ёў, польскую - дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Артур Міхальскі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-polshcha