Ва ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці паступіла вакцына «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці для прафілактыкі грыпу.
— На бясплатнай аснове будуць прышчэплены дзеці і дарослыя з груп рызыкі. У першую чаргу пацыенты з хранічнымі захворваннямі або слабым імунітэтам, цяжарныя, асобы, якім больш як 65 гадоў, а таксама дзеці ад шасці месяцаў да трох гадоў і медыцынскія работнікі, — паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Акрамя таго, пасля 20 верасня будуць праводзіцца прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу на платнай аснове вакцынамі «Ваксігрып» вытворчасці Францыі і «Інфлювак» (Нідэрланды). Паступленне расійскай вакцыны «Грыпол плюс» чакаецца крыху пазней.
Больш падрабязную інфармацыю ўсе ахвотныя могуць атрымаць у паліклініках па месцы жыхарства.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:lazovskaya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/grypol-plyus
[6] https://zviazda.by/be/tags/gryp