Акцыя ад мінскай міліцыі "Служыць закону — прызванне і жыццёвае крэда" пройдзе на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі 22 верасня.
Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, у праграме — паказальныя выступленні байцоў сталічнага АМАПа па рукапашнаму бою і тактыцы спецаперацый, выстаўка міліцэйскай тэхнікі і ўзораў узбраення, канцэрт з удзелам Dj Alex Akulov і Dj Selebrium. Пачатак — у 15.00.
Гэтае мерапрыемства праводзіцца трэці год запар і арыентавана ў першую чаргу на маладых людзей, якія плануюць звязаць сваю будучыню са службай у праваахоўных органах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama