Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня прыме ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад—2017», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Плануецца, што кіраўнік дзяржавы будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў вучэння на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі). Акрамя Прэзідэнта на палігоне чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур — Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных назіральнікаў і дыпламатаў. З агляднай пляцоўкі Прэзідэнт ацэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння войскаў (сіл) пры вядзенні абарончага бою.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/zahad-2017