Дні культуры Беларусі пройдуць у Бішкеку ў 2018 годзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, інфармацыі і турызму Кыргызстана.
Паводле яе даных, дамоўленасць аб правядзенні культурных мерапрыемстваў была агучана падчас сустрэчы міністра культуры, інфармацыі і турызму Тугелбая Казакава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кыргызстане Андрэем Страчко.
У прыватнасці, паміж бакамі былі дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні Дзён кіно Беларусі, канцэрту з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў, іншых культурных мерапрыемстваў.
Разам з тым Тугелбай Казакаў прапанаваў паслу разгледзець пытанне кыргызска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне перакладаў літаратуры на дзяржаўныя мовы дзвюх краін.
На сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне адкрыцця прамога або чартарнага авіярэйса паміж Мінскам і Бішкекам. Бакі дамовіліся, што прыкладуць усе намаганні і прапрацуюць гэта пытанне.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/bishkek