Да канца гэтага года адбудзецца першы дыялог міністраў замежных спраў Кітая, Пакістана і Афганістана, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая Ван І, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У якасці суседа і сябра Пакістана і Афганістана Кітай надае ўвагу развіццю адносін з гэтымі дзвюма краінамі, прыкладаючы намаганні для ліквідацыі разыходжанняў і паглыблення ўзаемадаверу паміж імі, а таксама стараецца знайсці магчымасці для разгортвання супрацоўніцтва паміж трыма краінамі, адзначыў Ван І. Паводле яго слоў, стратэгічныя кантакты, практычнае супрацоўніцтва і дыялог па пытаннях бяспекі вызначаны як тры прыярытэтныя напрамкі, на аснове чаго будзе ажыццяўляцца прасоўванне ўзаемадзеяння паміж трыма краінамі. Канчатковая мэта, дадаў кітайскі дыпламат, заключаецца ў стварэнні новай платформы рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya