Афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ паведаміў, што двойчы за тыдзень жыхары Брэста і раёна садзейнічалі вартавым мяжы ў папярэджанні спробы парушэнняў. Першы раз свядомыя грамадзяне затрымалі двух іранцаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу ў абыход аўтадарожнага пункта пропуску «Брэст».
Грамадзяне Ірана, якія імкнуліся трапіць у Германію, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, яны чакаюць дэпартацыі. А ў Брэсцкім раёне тым часам пагранічнікі затрымалі двух жыхароў Чачні, якія ездзілі па вёсках каля самай мяжы без адпаведных дакументаў. Пазней высветлілася, што названыя мужчыны з сем'ямі па паўтара дзясятка разоў выязджалі ў Польшчу спадзеючыся атрымаць там прытулак, але беспаспяхова... Яны і паказаліся вяскоўцам падазронымі, бо хадзілі ад хаты да хаты нібы ў пошуках барана, а барана не куплялі. Ураджэнцы Чачні таксама змешчаны ў ізалятар, дзе будуць чакаць рашэння па справе аб адміністрацыйным парушэнні.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[7] https://zviazda.by/be/tags/brest