У Браслаўскую міжрайінспекцыю паступіла інфармацыя аб утрыманні ў няволі казулі на падворку аднаго з жыхароў вёскі Воўкаўшчына Мёрскага раёна. На месцы дзяржінспектары знайшлі ў загоне сяголетка казулі, пра што паведамілі ў міліцыю.
Падчас высвятлення сітуацыі было ўстаноўлена, што дзікую жывёлу з асяроддзя жыхарства забраў механізатар ААТ «Любінава» ў полі паблізу вёскі Румішча Мёрскага раёна яшчэ ў пачатку чэрвеня і перадаў казулю свайму знаёмаму ў Воўкаўшчыну. Для якіх мэт яе памясцілі ў вальер, гаспадар дома не растлумачыў.
Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, абодвум грамадзянам за здзейсненае давядзецца адказваць па законе — аднаму за незаконны адлоў казулі з асяроддзя жыхарства, другому — за незаконнае ўтрыманне яе ў няволі. Жывёлу перадалі ў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» для ўтрымання ў дэманстрацыйным вальеры.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazulya