Парламенцкая дэлегацыя КНР на чале з намеснікам старшыні Камісіі па заканадаўчых пытаннях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сюй Аньбяа наведае Беларусь 14-17 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
З замежнымі гасцямі правядзе сустрэчу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна Кананчук. Парламентарыі азнаёмяцца з работай кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", наведаюць шэраг прадпрыемстваў, Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава.
У культурнай праграме - наведванне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" .
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay