На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова разгледзелі ход выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па развіцці Аршанскага раёна. Паводле інфармацыі прэс-службы Савета Міністраў, падчас мерапрыемства абмеркаваны два блокі сістэмных пытанняў — аграпрамысловы комплекс і машынабудаўнічыя прадпрыемствы, падначаленыя Мінпраму і Дзяржкамваенпраму.
Кіраўнік урада нагадаў, што Прэзідэнт даручыў прыняць сістэмныя меры па ліквідацыі наяўных недахопаў у рабоце па развіцці Аршанскага раёна, а таксама дапрацаваць комплексны план, вызначыўшы эканамічна абгрунтаваныя пункты росту, якія прадугледжвалі б паэтапны выхад Аршаншчыны да 2020 года на ўзровень вышэйшы за сярэднеабласны.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў найбліжэйшы час усім зацікаўленым паступіць на ўзгадненне праект праграмы развіцця Аршанскага раёна да 2020 года і комплекс мер па яе выкананні. Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу прысутных, што падчас працы над праграмай у першую чаргу трэба падумаць аб пошуку рэзерваў для росту аб'ёмаў і эфектыўнасці па курыраваных напрамках.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/arshanski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[6] https://zviazda.by/be/tags/agrapramyslovy-kompleks
[7] https://zviazda.by/be/tags/mashynabudaunictva