14 верасня на скрыжаванні вуліц Чыгуначная і Шчорса ў сталіцы запланавана правядзенне следчага эксперыменту з мэтай устанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння, што мела месца на гэтым участку дарогі.
Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце Следчага камітэта рэспублікі Беларусь. У перыяд часу з 16.00 да 19.00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў па вуліцы Чыгуначнай у бок другога транспартнага кольца сталіцы і мікрараёна Паўднёвы Захад.
Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-eksperyment
[2] https://zviazda.by/be/tags/darozhny-ruh
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu