Жыхары вёскі Воля Пружанскага раёна ў выхадныя дні напружана працавалі на бульбяных палетках. Сёлета пад “другі хлеб” вяскоўцам выдзелілі па трыццаць сотак урадлівай зямлі недалёка ад населенага пункта. На “барацьбу за ўраджай” на падмогу бацькам прыехалі з гарадоў дзеці і сваякі з іншых вёсак. Унукі і праўнікі адгукнуліся на заклікі сваіх бабуль і дзядуль.
Ураджай бульбы сёлета атрымаўся добры – не меней за 150 мяхоў з кожнага ўчастка. На полі за Воляй нарыхтоўвалі бульбу жыхары і з суседніх вёсак – Карасёў і Малочкаў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bulba