"Вялікая тройка" кітайскіх тэлекамунікацыйных аператараў - China Mobile, China Telecom і China Unicom - з пачатку верасня адмянілі плату за роўмінг унутры краіны, за выключэннем Сянгана, Аамэня і Тайваня, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Па прагнозах экспертаў з Кітайскай акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, новая палітыка непасрэдна пойдзе на карысць 540 млн абанентаў мабільнай сувязі, кожны з якіх зможа знізіць свае выдаткі на мабільную сувязь. Пры гэтым аператары штогод будуць губляць даходы на суму ў 2,8 млрд юаняў (каля 427 млн долараў).
Тры кітайскія аператары тэлекамунікацыйнай сувязі адмянілі роўмінг на месяц раней запланаванага тэрміну. Для выканання задачы, пастаўленай Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі, яны прыклалі вялікія намаганні па ўрэгуляванні разліку плацяжоў і рэарганізацыі сістэмы. Выконваючы патрабаванне цэнтральнага ўрада аб павышэнні хуткасці сеткі і зніжэнні тарыфаў на сеткавыя паслугі, названыя карпарацыі паабяцалі прыняць новыя меры ў інтарэсах абанентаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya