У студзені-ліпені гэтага года сукупны прыбытак дзяржаўных прадпрыемстваў Кітая склаў 1,66 трлн юаняў (249,6 млрд долараў), павялічыўшыся на 23,1 працэнта супраць аналагічнага леташняга паказчыка, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Такія статыстычныя дадзеныя, апублікаваныя Міністэрствам фінансаў КНР. У прыватнасці, прыбытак ад рэалізаванай цэнтральнымі дзяржпрадпрыемствамі прадукцыі, павялічыўся на 17,3 проацэнта і склаў 1,09 трлн юаней, прыбытак мясцовых дзяржпрадпрыемстваў дасягнуў больш 575 млрд юаняў з прыростам на 35,8 працэнта. У першыя сем месяцаў гэтага года агульныя даходы дзяржпрадпрыемстваў краіны перавысілі 28,9 трлн юаняў (рост на 16,5 працэнта), пры гэтым агульныя аперацыйныя выдаткі дзяржпрадпрыемстваў склалі 28 трлн юаняў (рост на 15,8 працэнта).
Устойлівы рост прыбытку сталеліцейных дзяржпрадпрыемстваў і прадпрыемстваў каляровых металаў звязаны з прагрэсам у скарачэнні залішніх магутнасцяў. Паводле наяўных дадзеных, аб'ём сумарных актываў дзяржпрадпрыемстваў Кітая склаў 144 9 трлн юаняў, аб'ём пасіваў - 95,3 трлн юаняў пры павелічэнні на 11,3 працэнта. Паказчыкі, разлічаныя без уліку фінансавых кампаній, былі вызначаны на аснове дадзеных, прадстаўленых 36 дзяржпрадпрыемствамі на ўзроўні правінцый і прадпрыемствамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні цэнтральнага ўрада.
Для павышэння эфектыўнасці дзяржпрадпрыемстваў урад краіны спрабуе палепшыць іх стан шляхам рэформаў, рухаючыся ў бок змяшанай уласнасці і рынкава-арыентаванага кіравання. У адпаведнасці з планам дзеянняў Дзяржсавета КНР, галаўныя кітайскія дзяржпрадпрыемства завершаць рэформу карпаратыўнага кіравання да канца 2017 года. Рэформа ажыццяўляецца пад кантролем цэнтральнага ўрада і не распаўсюджваецца на фінансавыя і культурныя кампаніі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya