Канферэнцыя «IT Entrance autumn 2017», фэст «Камяніца», міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў – афіша «Звязды» з 11 па 17 верасня.
Дзе: Музей кнігі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі
Калі: 28 жніўня - 17 верасня
Колькі каштуе: даведка ў арганізатараў
Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–16 гадоў. Серыя "Клуб кніжных прафесараў" ёсць суцэльны курс, які ўключае ў сябе 9 заняткаў. Цягам навучальнага года дзеці будуць наведваць Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2017 года і завяршаецца ў маі 2018 года.
На занятках, што праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандроўкі ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры.
Запіс і кантактная інфармацыя: Таццяна Сапега, каардынатар праекта, тэлефон +37517 293 27 82, +37517 994 21 12.
Дзе: Сotton Hall, вул. Cтаражэўская, 15а
Калі: 12 верасня, 19:00
Колькі каштуе: 6 рублёў (аплата на месцы)
NEWTON QUIZ - гэта гульня са свежымі і цікавымі пытаннямі на розныя тэмы, якія прынясуць вам новыя ўражанні і добрыя прызы.
Сутнасць гульні NEWTON QUIZ: вы цікава праводзіце час з сябрамі ў бары, і пры гэтым камандай (на спецыяльных бланках) адказваеце на пытанні, якія дэманструюцца на экране. Ведаеце адказ - пішыце яго, не ведаеце - прыдумваеце, не прыдумалі - пішыце ўсё, што прыйдзе ў галаву ці нічога не пішыце :). У канцы гульні пераможцы атрымліваюць прызы: квіткі ў тэатр, кнігі, квіткі ў кіно, каманднае наведванне Playloft ад GameRoom, бясплатныя заняткі ў фітнес-клубе, шампанскае і цукеркі.
Працягласць гульні: каля 2,5 гадзін.
Колькасць гуляючых каманд абмежавана, таму абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства тут [3] альбо тут [4].
Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110
Калі: 13 верасня, 14:00
Колькі каштуе: бясплатна
Госці змогуць наведаць дзве тэматычныя выставы. Першая экспазіцыя пад назвай «Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 гадоў» падрыхтавана Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, яе дэбютная прэзентацыя ў Беларусі адбылася сёлета у маі) ў Полацку падчас Беркаўскіх чытанняў. Яна ўяўляе сабой дзевяць стэндаў з візуальнай і тэкставай інфармацыяй: пісьменнасць у ВКЛ даскарынавых часоў, асаблівасці біяграфіі і кніг Скарыны, памяць пра Скарыну ў Беларусі, Літве, Чэхіі ў наш час і інш. Можна пабачыць месцы, дзе жыў і працаваў Францыск Скарына, параўнаць сродкі і вобразы, якія ўвасабляюць памяць пра Скарыну ў краінах Еўропы.
Другую экспазіцыю, пад назвай «Са спадчыны паслядоўнікаў Скарыны», падрыхтаваў аўтарскі калектыў каталога кірылічных выданняў. Тут можна пабачыць частку экзэмпляраў, адлюстраваных у выданні: Евангелле ананімнай маскоўскай друкарні (1558/1559), віленскае Евангелле (1575), Астрожскую Біблію (1581), маскоўскі Апостал (1597) і іншыя.
Кантактная асоба - Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. +375 17 284 10 12, +375 17 284 10 03.
Дзе: Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, вул. Варанянскага, 31
Калі: 13, 20, 21 верасня, 18:00
Колькі каштуе: 20 рублёў
Майстар-клас веславання на байдарцы ў межах горада Мінска са сплавам па рацэ Свіслач. Ён працягнецца 2 гадзіны.
Форма правядзення - арганізаваныя групы ад 6 чалавек. Дзеці ад 7 гадоў удзельнічаюць у суправаджэнні дарослых. Тэлефоны для запісу: +37517 256 08 48, +37529 375 90 29, +37529 606 62 02.
Дзе: Кінатэатр «Масква»
Калі: 14-15 верасня, 19:00
Колькі каштуе: Білеты на сайтах bycard.by [5] і abcshow.by [6], а таксама ў касах кінатэатра «Масква»
Мінск сустрэне адну з самых яркіх падзей восені - два паказы новай калекцыі лепшых рэкламных ролікаў свету ABC show 2017.
Паказы АВС show - трыумфальны парад залатога крэатыву з усёй планеты. Гледачы ўбачаць сучасныя хіты і заслужаныя легенды сусветнага рэкламнага кінематографа.
Усе ролікі калекцыі ABC прызнаныя лепшымі па версіі самага аўтарытэтнага глабальнага рэйтынгу крэатыўнасці The Gunn Report. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, прызнаныя прафесіяналамі - ролікі-прызёры самых прэстыжных фестываляў рэкламы па ўсім свеце - The One Show, Clio Awards, D & AD, Eurobest, APA Show, Cristal Festival, New York Festivals, Mobius Awards і, вядома ж, Cannes Lions.
Падрабязнасці па тэлефонах +375 17 204 42 27, +375 17 204 41 17.
Дзе: Мультыкомплекс VELCOM CINEMA (Silver Screen)
Калі: 15-17 верасня, 20:40
Колькі каштуе: спасылка на куплю квіткоў: silverscreen.by [7]
Киназмена - гэта штогадовая падзея для тых, хто з густам глядзіць на свет і ведае толк у годных фільмах.
Сёлета фестываль пройдзе пад слоганам: Мастацтва - здымаць кіно.
Праграма фестывалю складаецца з трох дзён натхняльнага кароткага метра, адабранага са 113 краін і 2740 работ з усяго свету. Лепшыя з лепшых работ вы зможаце ўбачыць на Кназмене.
На фестывалі вас чакаюць фільмы з захапляльнымі сюжэтамі і нечаканымі канцоўкамі, прызы і падарункі ад партнёраў, грандыёзнае адкрыццё, прэс-канферэнцыя з рэжысёрамі фільмаў, майстар-класы, адкрытае галасаванне гледачоў, afterparty і networking.
Сачыце за абнаўленнямі на kinosmena.com. [8]
Дзе: в. Азярцо, Музей архітэктуры і побыту
Калі: 16 верасня, 12:00
Колькі каштуе: Першыя 500 квіткоў - 5 рублёў 50 капеек. Дарослыя - 10 рублёў. Студэнты - 7 рублёў. Школьнікі - 5 рублёў. Дашкольнікі - бясплатна
«Камяніца» - гэта свята для ўсіх, каму цікавая народная культура Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фолку, уключаючы аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае - павага да сваёй нацыянальнай культуры, - расказвае вядучы фэсту Алег Хаменка.
Разам з украінцамі Onuka хэдлайнерамі фестывалю сёлета будуць Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты «Нагуаль», Shaman Jungle і «Варган».
Другая сцэна фэсту будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Гарынь» і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэтая пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, забяспечваючы бесперапыннасць музычнай праграмы мерапрыемства.
Пункты продажу квіткоў: Bycard.by [9] і SMSbilet.by [10].
Дзе: Парк высокіх тэхналогій
Калі: 16 верасня, 09:00
Колькі каштуе: бясплатна пры абавязковай рэгістрацыі на сайце [11]
У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій усе ведаюць, што будучыня за прафесіямі у сферы IT. Высокая і стабільная зарплата, мабільнасць, магчымасць кар'ернага росту - усё гэта сінонімы працы ў IT-сферы.
Тэмы канферэнцыі:
• Якія кар'ерныя магчымасці і перспектыўныя спецыяльнасці чакаюць Вас у сферы IT;
• Якія курсы і спецыяльнасці выбраць для перападрыхтоўкі на IT-спецыяліста;
• Як скласці рэзюмэ і паспяхова прайсці сумоўе ў IT-кампанію;
• Як знайсці сваю IT-кампанію;
• Як прапампаваць мову для працы ў IT.
Паспяховыя спікеры з вядомых IT-кампаній і прадстаўнікі буйных беларускіх IT- курсаў падзеляцца вопытам аб тым, як пачаць кар'еру ў сферы інфармацыйных тэхналогій, якія курсы падыдуць менавіта вам, як увайсці ў сферу яшчэ ўчорашняму студэнту і раскрыюць сакрэты правільнага складання рэзюмэ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://vk.com/newton.minsk
[4] https://www.facebook.com/newton.minsk
[5] http://bycard.by
[6] http://abcshow.by
[7] http://silverscreen.by
[8] http://kinosmena.com
[9] http://Bycard.by
[10] http://SMSbilet.by
[11] https://kvby.timepad.ru/event/556972/
[12] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic
[13] https://zviazda.by/be/tags/kamyanica-0