Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 11—12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і турыстычнай сферах. На перагаворах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнес-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka