Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас са святам — 950-гадовым юбілеем беларускай сталіцы.
Сучасны Мінск — найбуйнейшы палітычны, эканамічны, культурны і дзелавы цэнтр краіны. Гэта надзвычай прыгожы горад з асаблівай душэўнай атмасферай, у якім хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей. У гісторыю нашай сталіцы ўпісана нямала гераічных і трагічных старонак. Але кожны раз, прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні, горад адраджаўся, станавіўся больш велічным. І сёння з гордасцю носіць ганаровае званне «горад-герой».
Захоўваючы сваё непаўторнае архітэктурнае аблічча, Мінск з кожным годам развіваецца, прырастае новымі жылымі кварталамі, культурнымі і спартыўнымі аб'ектамі, утульнымі паркамі і скверамі.
І ўсё ж галоўнае багацце, душа нашай сталіцы — гэта людзі. Упэўнены, што дзякуючы вашым талентам, дарагія мінчане, вашым смелым ідэям, працавітасці і гасціннасці горад стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным.
Жадаю поспеху, здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў. Няхай вынікі вашай працы стануць прадметам гордасці для будучых пакаленняў жыхароў беларускай сталіцы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/950-goddze-minska