У новым сезоне тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў для гледачоў шэраг прэм'ер, сярод якіх — праект «Беларусь як песня».
Вядучы праграмы, народны артыст рэспублікі Мікалай Скорыкаў, раскажа пра факты з біяграфіі папулярных выканаўцаў і музычных калектываў, мала вядомыя нават адданым прыхільнікам іх творчасці.
Ужо заўтра, 9 верасня, з першага выпуску праекта меламаны даведаюцца, як і навошта «Песняры» адправілі ў Мінск з далёкай Камчаткі 150 дэфіцытных кажухоў, а таксама колькі зарабілі прадзюсары на гастролях беларускага калектыву ў ЗША. У наступных серыях аўтары праграмы «Беларусь як песня» прыгадаюць рэдкія факты пра Віктара Вуячыча, ВІА «Верасы» ды іншых.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:tselyashuk@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen