Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка.
Прэзідэнт заслухаў інфармацыю пра аператыўную абстаноўку ў сферы адказнасці ведамства, актуальныя тэндэнцыі, патэнцыйныя выклікі і пагрозы, якія могуць закранаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Акрамя гэтага, абмяркоўвалася абарона эканамічных інтарэсаў краіны, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва КДБ Беларусі ў процідзеянні трансгранічнай злачыннасці, у тым ліку тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнаму гандлю зброяй і боепрыпасамі.
Па выніках даклада кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kdb