Пастановай Савета Міністраў зацверджаны склад арганізацыйнага камітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні. Узначаліў яго намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Аргкамітэту даручана зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы з'езда і яго правядзенні, распрацаваць прынцыпы адбору прадстаўнікоў і парадак абрання дэлегатаў на з'езд.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» павінна забяспечыць залучэнне маладых навукоўцаў, а таксама асоб, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, да працы па падрыхтоўцы і правядзенні з'езда.
Нагадаем, што І З'езд вучоных Беларусі адбыўся дзесяць гадоў таму — у лістападзе 2007 года. У яго рабоце прынялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку 1987 дэлегатаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-navuk-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[7] https://zviazda.by/be/tags/vuchonyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/zezd-vuchonyh