Рынак жылля налета чакае істотнае ажыўленне. Акрамя Беларусбанка і Белаграпрамбанка, яшчэ чатыры фінансавыя ўстановы вырашылі ў 2018 годзе накіраваць свае сродкі на адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве па Указе №240.
Гатоўнасць крэдытаваць насельніцтва па Указе №240 у 2017 годзе выявілі два асноўныя сістэмныя банкі, а ў 2018 годзе — Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, Прыорбанк, Белінвестбанк, БелВЭБ.
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў нагадаў, што тэма будаўніцтва жылля абмяркоўвалася два тыдні таму на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. «Разам з дзеючымі схемамі льготнага крэдытавання (указы №13, 346 (будаўніцтва жылля ў вёсцы), кампенсацыя 50% стаўкі рэфінансавання), цяпер працуе новы інструмент — Указ №240. Сёлета па ім ужо знойдзены дадатковыя рэсурсы банкаў на 135 млн рублёў», — растлумачыў Андрэй Кабякоў.
На наступны год плануецца ўзмацніць механізм субсідзіравання грамадзян па новым Указе. На гэтыя мэты плануецца дадаткова прыцягнуць каля 400 млн крэдытных рэсурсаў. У праекце бюджэту на наступны год на субсідзіраванне грамадзян пад гэтыя крэдыты прадугледжана 50 млн рублёў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/subsidziravanne