Супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС сталіцы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у Талачынскім раёне затрымалі 43-гадовага грамадзяніна Расіі.
Мужчына рэалізоўваў гарэлку нібыта расійскай вытворчасці, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Насамрэч такіх гандлёвых марак, якія меліся ў яго «асартыменце», не існуе. Аператыўнікі канфіскавалі 1816 бутэлек кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. Кошт адной бутэлькі спіртнога пры набыцці ў розніцу — пяць рублёў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у адносінах да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол, што цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкаголю. Раней мужчына прыцягваўся ў Беларусі да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Тады ў яго канфіскавалі каля 500 літраў кантрафактнага спірту.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/nezakonny-gandal