У Гродзенскім раёне на возеры Кань-Белае дзяржінспектары затрымалі жыхара аграгарадка Азёры, які лавіў рыбу сеткамі.
Для свайго незаконнага промыслу мужчына выбраў дзве дробнаячэістыя сеткі з памерам ячэі два сантыметры і агульнай даўжынёй 140 метраў. Не дзіўна, што ў іх патрапілі 312 асобін рыбінай дробязі, у асноўным плоткі. Магчыма, парушальнік якраз і разлічваў на такі ўлоў, бо невялікую рыбу лёгкая высушыць і прадаць. Аднак ніякая выручка не ідзе ў параўнанне з сумай нанесенай прыродзе шкоды: улоў абыдзецца парушальніку ў 7,2 тысячы рублёў, заведзена крымінальная справа. Дарэчы, яе фігурант ужо неаднаразова прыцягваўся за лоўлю рыбы сеткамі, апошні раз — гэтай зімой.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/loulya-ryby
[6] https://zviazda.by/be/tags/setki
[7] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva