З 1 верасня тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і прыроўненых да іх вырасце на 6,5 працэнта — з 31 да 33 рублёў. Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцаваных даплат не зменяцца.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана пералічыць заробкі работнікаў у адпаведнасці з новай тарыфнай стаўкай і каэфіцыентамі. Змены закрануць 859,2 тысячы чалавек — столькі беларусаў, па звестках Белстата, працуе ў бюджэтнай сферы.
Апошні раз стаўка тарыфнага разраду павышалася 1 студзеня гэтага года. Тады ж былі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, тарыфікуемых 1—14 разрадамі, у памерах 8,6—5,7 рубля.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka-pershaga-razradu