У дзіцячым аздараўленчым лагеры пасёлка Энергетыкаў "Дружба" — пятая змена. Дзякуючы сацыяльнаму праекту Дзяржынскай раённай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", кожнае лета напрацягу ўжо дванаццаці гадоў хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі, могуць адпачыць. Зараз там знаходзяцца пятнаццаць сямей з дзеткамі, а мамам і татам дапамагаюць студэнты-валанцёры з Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. Будучыя настаўнікі малююць, лепяць, чытаюць, гуляюць з малымі.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
п. Энергетыкаў, Дзяржынскі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenchy-lager